Беларуская Служба

Палітолаг Фрэнсіс Фукуяма: Будзе паступовае разбурэнне інстытутаў ЗША

09.11.2024 08:15
На прэзідэнцкіх выбарах амерыканцы адмовіліся ад лібералізму і заснаванага на ім «свабоднага грамадства». Такім чынам, падчас другога тэрміну Дональда Трампа будзе адбывацца паступовае разбурэнне інстытутаў ЗША.
            ,     (),      Election Night Watch,  , , 06  2024 .
Кандыдат у прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп і яго жонка Меланія Трамп, іх сын Бэррон Трамп (злева), звяртаецца да прыхільнікаў на вечарыне Election Night Watch, штат Фларыда, ЗША, 06 лістапада 2024 г. PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA-ULASHKEVICH

Пра гэта заявіў Financial Times вядомы амерыканскі палітолаг, філосаф Фрэнсіс Фукуяма.

Перамога Трампа на выбарах выходзіць за рамкі асобных элементаў яго праграмы і з'яўляецца праяваю рашучага адмаўлення амерыканцамі класічнага лібералізму, які разумеецца як «дактрына, пабудаваная вакол павагі да роўнай годнасці людзей, дзякуючы вяршэнству закона, якое абараняе іх правы і дае канстытуцыйны кантроль над дзяржавай, якая мае магчымасць умешвацца ў гэтыя правы», — растлумачыў Фукуяма.

Гэты класічны лібералізм прайшоў праз два перыяды анамаліі — першы раз, калі ў ім дамінаваў неалібералізм, гэта значыць дактрына, арыентаваная выключна на свабодны рынак і абмежаванне здольнасці ўрадаў абараняць тых людзей, якія пацярпелі ад эканамічных змен.

У другі раз, калі на першы план выйшла «абуджаная» палітыка, у якой клопат аб працоўным класе быў заменены клопатам аб правах і становішчы больш вузкіх, выбраных груп, такіх як расавыя меншасці, новыя імігранты або сексуальныя меншасці.

У выніку працоўны клас адчуў сябе пакінутым левымі фармацыямі, і гэта змяніла сацыяльную базу палітычнай улады, лічыць аўтар.

Рабочыя пачалі галасаваць за правых. У ЗША — за рэспубліканцаў, у Францыі — за Марын Ле Пэн, а ў Італіі — за Джорджыю Мелоні.

Таксама стала ясна, што большасць амерыканскіх выбаршчыкаў працоўнага класа не хвалюе, што палітыка Трампа можа прадстаўляць пагрозу для ліберальнага парадку ў краіне і за мяжой, піша Фукуяма.

Між тым да пагроз, якія вынікаюць з праграмы, абяцанняў і пагроз Трампа, трэба ставіцца вельмі сур'ёзна. Яго эканамічныя планы і планы па барацьбе з іміграцыяй небяспечныя, у тым ліку з маральнага пункут, і могуць прывесці да канфліктаў.

Але найбольш сур'ёзныя змены адбудуцца ў знешняй палітыцы. Больш за ўсё страціць Украіна, бо Трамп можа прымусіць яе заключыць мір на ўмовах Расіі, папярэджвае палітолаг.

Трамп таксама неаднаразова пагражаў вывесці ЗША з НАТА, але яму не трэба ісці так далёка, каб сур'ёзна аслабіць Альянс. ЗША можа ігнараваць свае абавязацельствы ў адпаведнасці з артыкулам 5 Паўночнаатлантычнага дагавора. А ў Еўропе няма краіны, якая змагла б замяніць ЗША ў НАТА, таму вельмі сумнеўна, што еўрапейскія краіны змогуць «супрацьстаяць Расіі і Кітаю», кажа Фукуяма.

Трамп таксама пагражае пазбавіць ліцэнзій СМІ, якія яго крытыкуюць, і хоча прымусіць Мінюст прыцягнуць да адказнасці людзей, якіх ён лічыць апанентамі, ад вядомага палітыка-рэспубліканца Ліз Чэйні да былога прэзідэнта Барака Абамы.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс у сваёй кампаніі папярэджвала, што Трамп — фашыст. Але Трамп, хутчэй, прывядзе да «павольнага распаду ліберальных інстытутаў, як гэта адбылося ў Венгрыі пасля вяртання да ўлады (прэм'ер-міністра) Віктара Орбана ў 2010 годзе», заключыў Фрэнсіс Фукуяма.

PAP/вх