Эксперты адзначаюць, што такая аперацыя будзе вялізным лагістычным і фінансавым выклікам.
«У першы дзень гэтага прэзідэнцтва мы запусцім найбуйнейшую праграму крымінальнай дэпартацыі ў гісторыі ЗША. Мы пазбавімся ад іх, мы павінны», — сказаў Трамп падчас аднаго са сваіх нядаўніх мітынгаў.
Гэтае патрабаванне падтрымліваюць многія амерыканцы, нават лацінаамерыканцы.«Няхай іх знаходзяць, калі ў іх што-небудзь ёсць на рахунку, яны павінны быць адпраўленыя ў свае краіны і сесці ў турмы», — кажа Амарыліс, якая пражыла у ЗША 25 гадоў.
Падчас кадэнцыі Джо Байдэна мігрантаў у асноўным дэпартавалі на мяжы з Мексікай. З тых, хто застаўся ў глыбіні краіны, менш за 100 000 былі адпраўленыя назад.
Цяпер, па словах будучага віцэ-прэзідэнта Джэймса Вэнса, новая адміністрацыя мае намер дэпартаваць мільён чалавек у год. Эксперты кажуць, што такая аперацыя можа каштаваць дзясяткі, калі не сотні мільярдаў даляраў.
Паводле інфармацыі Дэпартаменту ўнутранай бяспекі, у ЗША пражывае каля 11 мільёнаў мігрантаў без адпаведных дакументаў.
IAR/вх