Беларуская Служба

Дональд Туск: Еўропа павінна падтрымліваць трансатлантычнае партнёрства

10.11.2024 12:22
«Усе разумеюць, што нас чакаюць вельмі цяжкія часы, а Польшча — асаблівае месца, таму так важна, каб мы захоўвалі спакой».
.
Д. Туск PAP/Radek Pietruszka

Еўропа павінна прыняць вердыкт Амерыкі і падтрымаць трансатлантычнае партнёрства – да такой высновы прыйшоў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Будапешце.

У саміце прынялі ўдзел не толькі лідары ​​краін Еўрасаюза, але і Вялікабрытаніі, Балкан, Турцыі і Малдовы. Галоўнай тэмай абмеркавання стала магчымая форма адносін з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у кантэксце развіцця сітуацыі ва Украіне. Дональд Туск падкрэсліў, што еўрапейскія лідары ​​маюць адзіную пазіцыю ў гэтым пытанні: 

– Дамінавала атмасфера: Let bygones be bygones , як кажуць за акіянам, гэта значыць «пакінем мінулае ў мінулым». Усе: і прэзідэнт Турцыі, і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, і лідары ​​Еўрасаюза хочуць узяць на сябе большую адказнасць за захаванне добрых трансатлантычных адносін, нягледзячы на ​​тое, як яны паставіліся да вынікаў выбараў. Усе разумеюць, што нас чакаюць вельмі цяжкія часы, а Польшча — асаблівае месца, таму так важна, каб мы захоўвалі спакой. 

Кіраўнік польскага ўраду анансаваў таксама сустрэчы з лідарамі еўрапейскіх краін. Пасля саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці таксама адбыўся нефармальны саміт Еўрапейскай рады ў Будапешце.

эж