Праз чатыры дні пасля завяршэння прэзідэнцкіх выбараў у ЗША пацверджана перамога рэспубліканца Дональда Трампа і ў Арызоне. Ён атрымаў верх над саперніцай з Дэмакратычнай партыі Камалай Харыс і ў выніку заручыўся падтрымкай яшчэ 11 членаў калегіі выбаршчыкаў, - паведамілі амерыканскія СМІ вечарам у суботу, 9 лістапада.
У выніку Трамп дамогся поспеху ў апошнім з сямі штатаў, якія лічацца вырашальнымі для перамогі ў прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Раней ён ужо дабіўся перамогі ў Пенсільваніі, Мічыгане, Вісконсіне, Паўночнай Караліне, Джорджыі і Невадзе. На папярэдніх выбарах чатыры гады таму тагачасны кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн атрымаў верх ва ўсіх гэтых штатах акрамя Паўночнай Караліны.
З перамогай у Арызоне Дональд Трамп заручыўся падтрымкай ужо 312 выбаршчыкаў. Для абрання прэзідэнтам неабходна сабраць як мінімум 270 галасоў. У дадатак да падтрымкі большасці выбаршчыкаў Трамп атрымаў і большасць галасоў простых выбаршчыкаў, чаго рэспубліканскаму кандыдату не ўдавалася дасягнуць з 2004 года. Адначасова з выбарамі прэзідэнта ў ЗША праходзілі выбары ў абедзве палаты Кангрэсу ЗША. Рэспубліканцы ўзялі пераканаўчую большасць у кожнай з іх.
эж