Беларуская Служба

Паўднёвая Карэя рыхтуецца да змен у хаўрусе з ЗША

11.11.2024 08:49
Для Паўднёвай Карэі другое прэзідэнцтва Трампа можа стаць перыядам перамен і нявызначанасці ў адносінах са Злучанымі Штатамі.
Ілюстрацыйны здымакEPA/YONHAP SOUTH KOREA OUT Dostawca: PAP/EPA.

Паўднёвая Карэя рыхтуецца да магчымых змен, якія другое прэзідэнцтва Дональда Трампа можа прынесці ў яе стратэгічны саюз з ЗША. Прэзідэнт гэтай краіны аб'явіў аб пачатку кансультацый у такіх сферах, як фінансы, гандаль і прамысловасць.

Агенцтва Yonhap піша, што для Паўднёвай Карэі другое прэзідэнцтва Трампа можа стаць перыядам перамен і нявызначанасці ў адносінах са Злучанымі Штатамі.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёль на сустрэчы з членамі ўрада і ключавымі дарадцамі заклікаў пачаць аналіз уплыву магчымых змен новай адміністрацыі Дональда Трампа на альянс з Паўднёвай Карэяй.

Чакаецца, што пасля прывядзення да прысягі ў якасці прэзідэнта Трамп захоча, каб Паўднёвая Карэя больш удзельнічала ў выдатках на ўтрыманне амерыканскага кантынгенту на Карэйскім паўвостраве. Сеул таксама чакае рэакцыі Вашынгтона на прысутнасць паўночнакарэйскіх салдат, якія ваююць бок аб бок з расіянамі супраць Украіны.

Прэзідэнт Паўднёвай Карэі размаўляў з абраным прэзідэнтам ЗША ў мінулы чацвер. Чакаецца, што ў бліжэйшы час абодва лідары ​​зноў абмяркуюць такія пытанні, як рост пагрозы з боку Паўночнай Карэі.

ПР/юл