Паўднёвая Карэя навучае замежных вайскоўцаў абслугоўваць гаўбіцы K9 і танкі K2. З карэйскай ваеннай тэхніках знаёмяцца вайскоўцы сямі краін, у тым ліку Польшчы, Румыніі і Катара.
Навучанне пачалося ў панядзелак і працягнецца тры тыдні. Гэта ўжо другія вучэнні такога тыпу для замежных вайскоўцаў з краінаў, якія набылі паўднёвакарэйскую ваенную тэхніку. Першыя адбыўся ў ліпені.
35 вайскоўцаў, якія прымаюць удзел у другой трэніроўцы, таксама возьмуць удзел у агнявых і манеўраных вучэннях з карэйскімі вайскоўцамі.
Нагадваем, гаўбіцы K9 і танкі K2 паступяць у польскую армію з канца 2022 года. Усяго Польшча закупіць 670 гаўбіц і 180 танкаў з Паўднёвай Карэі.
IAR/аз