Польшча задаволеная рэкамендацыямі Еўракамісіі па міграцыі. Пра гэта ў Бруселі сказаў кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak).
Гаворка ідзе аб учорашнім дакуменце, апублікаваным у Бруселі, у якім камісія дала Польшчы права часова прыпыніць правы прытулку на ўсходняй мяжы ў сувязі з выкарыстаннем Расіяй і Беларуссю міграцыі ў якасці гібрыднай зброі:
- Прыязджаем сюды з пазітыўным настроем. Пасля заявы Еўракамісіі, якая прызнае нашае права на ахову мяжы і выдзяляе Польшчы 52 мільёны еўра на ахову польска-беларускай мяжы і польска-расійскай мяжы з Каралявецкай вобласцю.
З 170 мільёнаў еўра, якія Еўрапейская камісія выдзеліла шасці краінам, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, найбольш атрымала Польшча - 52 млн еўра. У сваю чаргу Фінляндыя атрымае 50, Эстонія - 19,4, Латвія – 17, Нарвегія - 16,4 і Літва 15,4 млн еўра.
IAR/аз