Беларуская Служба

Прэзідэнт Сербіі заявіў, што не падпіша закона аб замежных агентах

12.12.2024 18:14
Законапраект падрыхтавалі дэпутаты з прарасійскай парламенцкай фракцыі віцэ-прэм'ера Аляксандра Вуліна.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч PAP/EPA/SEAN GALLUP / POOL

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч запэўніў у сераду, што не падпіша законапраектa аб замежных агентах, унесенага ў парламент у пачатку снежня. Законапраект падрыхтавалі дэпутаты з парламенцкай фракцыі віцэ-прэм'ера, які ў тым ліку быў унесены ў санкцыйны спіс ЗША з-за цесных адносінаў з Крамлём.

Прэзідэнт Вучыч падчас сваёй прамовы заявіў, што «па шэрагу прычын» ён не прыме гэтую прапанову, хоць «многія члены кіруючай Сербскай прагрэсіўнай партыі бачаць у законапраекце таксама добрыя элементы».

Палітык таксама адзначыў, што ў апошні час розныя арганізацыі і СМІ ў Сербіі атрымалі сродкі з-за мяжы на «звяржэнне ўрада ў Бялградзе». На яго думку, гэтая сума дасягнула 426 мільёнаў еўра.



Законапраект прарасійскага «Руху сацыялістаў» віцэ-прэм'ера Аляксандра Вуліна лічыць «агентамі» ўсе аб'яднанні і некамерцыйныя арганізацыі, якія ў асноўным фінансуюцца або іншым чынам падтрымліваюцца замежнымі структурамі.

Таксама прадугледжана, што ў выпадку кожнага выступу прадстаўніка «агентаў замежнага ўплыву» трэба адзначаць, што гэта прадстаўнік арганізацыі ўнесенай ў Спіс агентаў замежнага ўплыву, які вядзе Міністэрства юстыцыі Сербіі.

У выпадку невыканання заканадаўства прадугледжаны меры пакарання, такія як забарона на прадпрымальніцкую дзейнасць і прыцягненне вінаватых асобаў да крымінальнай адказнасці, а таксама штрафы ад 40 да 17 тысяч еўра.

IAR/аз