Беларуская Служба

Гендырэктар СААЗ заклікаў Ізраіль спыніць нападаць на бальніцы ў Сектары Газа

31.12.2024 14:01
У выніку ізраільскіх нападаў на бальніцы загінулі больш за 50 чалавек, шмат палестынцаў атрымалі раненні.
  -
Шпіталь у Хан-ЮнісеPAP/EPA/HAITHAM IMAD

Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя заклікаў Ізраіль спыніць напады на бальніцы ў Сектары Газа. Пазаўчора ізраільскія войскі разбамбілі бальніцы аль-Вафа і аль-Ахлі ў горадзе Газа, а раней прымусілі закрыць найбуйнейшую дзеючую бальніцу на поўначы сектара - Камаль Адван у Бейт-Лахіі.



У выніку ізраільскіх нападаў на бальніцы загінулі больш за 50 чалавек, шмат палестынцаў атрымалі раненні. Дакладная колькасць пацярпелых невядомая.

Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус напісаў у паведамленні на платформе X, што «бальніцы ў Сектары Газа зноў сталі полем бітвы, а сістэма аховы здароўя знаходзіцца пад сур'ёзнай пагрозай».

Ён заклікаў неадкладна спыніць атакі на медыцынскія ўстановы, таму што «жыхарам Сектара Газа патрэбны доступ да медыцынскай дапамогі, а гуманітарным работнікам неабходны доступ да медыцынскіх устаноў, каб мець магчымасць аказваць дапамогу палестынцам».

У пятніцу Ізраіль уварваўся ў бальніцу Камаль Адван у Бейт-Лахіі, дзе былі затрыманыя больш за 240 палестынцаў, у тым ліку некалькі дзясяткаў членаў медперсаналу і дырэктар бальніцы.

Ізраільская армія сцвярджае, што шпіталь быў прытулкам для тэрарыстаў, а пацыенты былі бяспечна эвакуяваныя. ХАМАС адмаўляе выкарыстанне памяшканняў аб'екта для сваіх мэтаў.

IAR/аз

Прыпыненыя пастаўкі прадуктаў харчавання ў сектар Газа

02.12.2024 14:28
Яны вельмі патрэбныя, але аказаліся занадта небяспечнымі.