Беларуская Служба

Ізраіль пацвярджае аднаўленне перамоў з Хамас

05.01.2025 07:54
Апошнія перамовы скончыліся фіяска ў снежні, у чым абодва бакі абвінавацілі адзін аднаго.
 ,     ,           .
Сем'і закладнікаў, якіх утрымлівае Хамас у Газе, падчас акцыі пратэсту з заклікам да спынення агню і вызвалення закладнікаў.EPA/ABIR SULTAN Dostawca: PAP/EPA.

Ізраіль пацвердзіў, што перамовы з Хамас аб спыненні агню ў Сектары Газа і вызваленні закладнікаў аднавіліся. Перамовы вядуцца ў Катары. Як паведаміў ізраільскі міністр абароны Ізраіль Кац, дэлегацыя краіны, якая адправілася ў Катар у пятніцу, атрымала падрабязныя інструкцыі па перамовах ад прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.

Хамас абвясціў аб аднаўленні перамоў у пятніцу. Апошнія перамовы, якія таксама вяліся ў Катары, скончыліся фіяска ў снежні, у чым абодва бакі абвінавацілі адзін аднаго.

Хамас па-ранейшаму ўтрымлівае 62 ізраільскія закладнікі з больш чым 250, узятых у палон падчас нападу ісламісцкай групоўкі на Ізраіль у кастрычніку 2023 года. Паводле палесцінскіх крыніц, больш за 45 тысяч чалавек, у асноўным мірных жыхароў, былі забітыя ў выніку аперацыі Ізраіля ў адказ у Сектары Газа, якія працягваюцца дагэтуль.

ПР/юл