Беларуская Служба

Румыны святкуюць поспех на сёлетняй цырымоніі «Залаты глобус»

06.01.2025 13:19
Ураджэнец гэтай краіны, акцёр, не толькі атрымаў статуэтку, але і размаўляў па-румынску.
Sebastian Stan.
Sebastian Stan. PAP/EPA/CAROLINE BREHMAN

У гэтым годзе цырымоніі ўручэння «Залатых глобусаў» чакала ўся Румынія. Две намінацыі на адну з найважнейшых узнагарод амерыканскай кінаіндустрыі атрымаў Себасцьян Стэн. Акцёр нарадзіўся ў Канстанцы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Румынію ён пакінуў пасля разводу бацькоў, калі яму было восем гадоў. Пра гэта ён успомніў у сваёй прамове, калі атрымліваў статуэтку за лепшую мужчынскую ролю ў камедыі або мюзікле.

«Гэтую ўзнагароду я прысвячаю сваёй маці, якая пакінула Румынію ў пошуках лепшага жыцця і якая дала мне ўсё», — сказаў Себасцьян Стэн, які на заканчэнне дадаў па-румынску: «Румынія, я люблю цябе!».

«Romania, te iubesc!» — гэтыя словы з самай раніцы гучаць ва ўсіх румынскіх СМІ і на інфармацыйных парталах.

Сёлета акцёр быў двойчы намінаваны. Другі шанец атрымаць статуэтку «Залатога глобуса» ён меў за біяграфічны фільм «Выбраны», у якім сыграў Дональда Трампа.

IAR/нг