Беларуская Служба

Дзясяткі чалавек загінулі ў Тыбеце ў выніку землятрусу

07.01.2025 06:37
Магнітуда землятрусу - па дадзеных кітайскіх улад - склала - 6,8 балаў. Ацэнка Геалагічнай службы ЗША - 7,1 балы. Падземныя штуршкі адчуваліся ў Тыбеце, Непале і індыйскім штаце Біхар, які мяжуе з гэтай краінай.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/NARENDRA SHRESTHA Dostawca: PAP/EPA.

Колькасць ахвяр землятрусу, які адбыўся ў рэгіёне Гімалаяў, павялічылася як мінімум да 53 чалавек, паведамляе агенцтва Сіньхуа. Пацярпелі 62 асобы.

У сталіцы Непала Катманду пачалася паніка, калі затрэсліся будынкі.

Кітайскія службы паведамляюць аб землятрусе ў тыбецкім горадзе Сігазэ, яго гіпацэнтр знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў. Там таксама былі падземныя штуршкі. Раёны вакол Лабучэ ў Непале ў высокіх Гімалаях каля гары Эверэст таксама адчулі серыю штуршкоў.

«Тут даволі моцна скаланула, усе прачнуліся, але пра пашкоджанні мы пакуль не ведаем», — сказаў прадстаўнік мясцовых уладаў.

Землятрусы - звычайная з'ява ў Непале. Краіна ляжыць на буйным геалагічным разломе, дзе Індыйская тэктанічная пліта пераходзіць у Еўразійскую пліту, ствараючы Гімалайскі хрыбет.

У 2015 годзе амаль 9000 чалавек загінулі і больш за 22000 атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 7,8, які адбыўся ў Непале, разбурыўшы больш за паўмільёна дамоў.

ПР/юл