Афіцыйна пачынаецца год «Вільня — Зялёная сталіца Еўропы 2025». 25 і 26 студзеня з гэтай нагоды для віленцаў і гасцей горада запланаваныя розныя мерапрыемствы.
У праграму бясплатных імпрэзаў уваходзяць кінапаказы, творчыя майстар-класы, экскурсіі, паходы, конкурсы, спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і прадстаўленні для дзяцей.
«Мы імкнемся да таго, каб як мага больш жыхароў Вільні прынялі ўдзел у праграме „Зялёнай сталіцы“, таму мы прапануем шырокі спектр мерапрыемстваў па ўсім горадзе. Спадзяемся, што гэта будзе цікава і дзецям, і дарослым. У гэтым годзе мы будзем надаваць яшчэ больш увагі ўстойлівай мабільнасці, захаванню біяразнастайнасці, змякчэнню наступстваў клімату», — заявіў мэр Вільні Вальдас Бенкунскас.
Званне «Зялёная сталіцы Еўропы» прызнаецца з 2010 года Еўрапейскай камісіяй гарадам, якія эфектыўна рэалізуюць праграмы па ахове навакольнага асяроддзя і дзейнічаюць на карысць экалогіі. Званне могуць атрымаць на конкурснай аснове гарады з насельніцтвам у 100 тыс. жыхароў і больш.
вс