Беларуская Служба

З сённяшняга дня ў Тайландзе можна рэгістраваць аднаполыя шлюбы

23.01.2025 10:17
Над парламентам Тайланда сёння залуналі вясёлкавыя сцягі.
З сённяшняга дня ў Тайландзе можна рэгістраваць аднаполыя шлюбы PAP/EPA/RUNGROJ YONGRIT

Сёння ў Тайландзе ўступілі ў сілу палажэнні, якія дазваляюць рэгістраваць аднаполыя шлюбы. Такім чынам Тайланд стаў першай краінай Паўднёва-Усходняй Азіі, дзе гомасексуальныя пары могуць легальна рэгістраваць аднаполыя саюзы.



Над парламентам Тайланда сёння залуналі вясёлкавыя сцягі. Нягледзячы на ​​тое, што Тайланд успрымаецца як краіна з ліберальным падыходам да маральных пытанняў, акцыі па легалізацыі аднаполых шлюбаў праводзіліся там некалькі дзесяцігоддзяў.

У адным з гандлёвых цэнтраў Бангкока на спецыяльнай цырымоніі больш за 200 пар узаконілі свае адносіны. ЛГБТ+ арганізацыі спадзяюцца, што толькі сёння будзе легалізавана каля 1,5 тысячы аднаполых саюзаў.



Тайланд - трэцяя краіна ў Азіі пасля Непала і Тайваня, якая легалізавала аднаполыя пары.

IAR/аз

Грамадзянскія саюзы могуць дапамагчы пазбегнуць падаткаў?

08.01.2025 12:10
Паасобныя ведамствы паведамляюць пра свае засцярогі наконт законапраекта, які ўводзіць у польскае права інстытут грамадзянскага саюза.