Беларуская Служба

Ёсць ініцыятыва дазволіць Трампу балатавацца на трэці тэрмін у Белым доме

24.01.2025 19:32
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад рэспубліканцаў Эндзі Оглез унёс праект рэзалюцыі, якая дае магчымасць прэзідэнту ЗША Дональду Трампу балатавацца на трэці тэрмін у Белым доме.
Biały Dom
Biały DomFOto: shutterstock/Andrea Izzotti

Трамп «апынуўся адзінай фігурай у сучаснай гісторыі, здольнай павярнуць назад заняпад нашай краіны і вярнуць Амерыцы веліч», — сказаў Эндзі Оглез.

«Мы, як заканадаўцы і як штаты, павінны зрабіць усё магчымае, каб падтрымаць яго», — дадаў заканадаўца ад штату Тэнэсі.

Оглез прадставіў рэзалюцыю ў чацвер, праз тры дні пасля таго, як Трамп быў прыведзены да прысягі на другі тэрмін (пасля перапынку).

Раней толькі адзін амерыканскі прэзідэнт выйграваў другі тэрмін пасля перапынку.

Два месяцы таму дэмакрат з Нью-Ёрка Дэн Голдман прадставіў рэзалюцыю, якая падтрымлівае 22-ю папраўку да Канстытуцыі (прынятую ў 1951 годзе наконт абмежавання колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў двума). Голдман хацеў даць зразумець, што забарона займаць пасаду больш за два тэрміны таксама распаўсюджваецца на выпадкі, калі паміж тэрмінамі ёсць перапынак.

PAP/вх