Беларуская Служба

ХАМАС вызваліў чатырох ізраільскіх закладніц

25.01.2025 10:34
Карына Ар'еў, Даніэла Гільбоа, Наама Леві і Ліры Альбаг былі перададзеныя Чырвонаму Крыжу, які  праводзіў абмен палоннымі.
Аўдыё

Чацвёра вайскоўцаў, Ліра Альбаг, Наама Леві, Карына Ар'еў і Даніэла Гілбоа, былі ўзятыя ў закладнікі з разведвальнай заставы каля ізраільскай мяжы з Газай падчас атакі ХАМАС 7 кастрычніка 2023 г. 

Чацвёра закладніц былі вызваленыя ў адпаведнасці з пагадненнем аб спыненні агню ў Газе, якое таксама прадугледжвае вызваленне з боку Ізраіля 180 палестынскіх зняволеных.

Падчас першага абмену пасля спынення агню трое ізраільскіх закладнікаў былі вызваленыя ў абмен на 90 палестынцаў.

Пагадненне аб спыненні агню будзе рэалізоўвацца ў некалькі этапаў. Падчас першага, які працягнецца 42 дні, у Ізраіль павінны быць вернутыя 33 закладнікі, якіх яшчэ лічаць жывымі. Адначасова ізраільскія ўлады павінны вызваліць каля 1900 палестынскіх вязняў.

Чакаецца, што наступны этап будзе ўключаць перамовы аб канчатковым спыненні вайны, заключны этап прадугледжвае аднаўленне Газы і вяртанне целаў загінулых закладнікаў.

У сектары Газа па-ранейшаму знаходзіцца 91 закладнік. Ізраіль мяркуе, што 57 з іх усё яшчэ жывыя. Акрамя таго, яшчэ тры закладнікі — двое з іх жывыя — утрымлівае ХАМАС больш за дзесяць гадоў.

IAR/вх