Беларуская Служба

На борце самалёта, які разбіўся ў ЗША, знаходзіліся расійскія чэмпіёны свету

30.01.2025 13:01
Пара фігурыстаў неаднаразова заваёўвала медалі на чэмпіянатах свету і Еўропы.
    ,   1994
Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў, Алімпійскі чэмпіянат 1994 у Лілехамерыhttps://www.youtube.com/watch?v=hKD7RVv29sY

На борце самалёта, які разбіўся ў Вашынгтоне, знаходзіліся расійскія спартсмены, чэмпіёны свету па фігурным катанні. Пра гэта паведамляюць расійскія дзяржаўныя СМІ.



Амерыканскія сайты і агенцтвы раней паведамлялі, што ў самалёце знаходзілася каманда трэнераў і фігурыстаў, якія вярталіся з трэніровачнага збору пасля чэмпіянату ЗША.

Як паведамляе расійскае агенцтва РІА-Новости, самалётам падарожнічала пара чэмпіёнаў свету з 1994 года Яўгенія Шышкова і Вадзім Навумаў. Пара неаднаразова заваёўвала медалі на чэмпіянатах свету і Еўропы.

Паводле расійскіх дзяржаўных СМІ, апошнім часам яны працавалі ў ЗША: вялі курсы фігурнага катання і трэніравалі свайго сына Максіма Навумава. На апошнім чэмпіянаце ЗША, які прайшоў 21-26 студзеня, мужчына заняў 4-е месца.

IAR/аз