Беларуская Служба

Дональд Трамп: Не дапускаць мужчын да жаночага спорту

06.02.2025 09:10
Прэзідэнт ЗША забараніў спартсменам-трансгендэрам займацца жаночымі відамі спорту.
Аўдыё

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп забараніў спартсменам-трансгендэрам займацца жаночымі відамі спорту. Палітык падпісаў указ: «Не дапускаць мужчын да жаночага спорту».

Дакумент дазваляе федэральным агенцтвам адмаўляць у дзяржаўным фінансаванні школам, якія дазваляюць транссексуалам спаборнічаць у жаночых відах спорту. Паводле адміністрацыі Дональда Трампа, у дакументах павінен быць указаны пол, зарэгістраваны пры нараджэнні дадзенага чалавека.



«Дзякуючы гэтай пастанове вайна ў жаночым спорце скончылася», — сказаў амерыканскі прэзідэнт, падпісваючы дакумент.

Дональд Трамп таксама дадаў, што будзе націскаць на Міжнародны алімпійскі камітэт па гэтым пытанні. Ён хоча, каб арганізацыя змяніла свае правілы да летніх Алімпійскіх гульняў 2028 года ў Лос-Анджэлесе.

IAR/аз

Прэзідэнт ЗША: Мы возьмем пад свой кантроль сектар Газа 

05.02.2025 10:11
Напрыканцы студзеня прэзідэнт ЗША заклікаў арабскія краіны прымаць больш бежанцаў з сектара Газа.