Расія закупіла як мінімум 230 еўрапейскіх і амерыканскіх танкераў для перавозкі нафты для свайго флоце ценяў на суму 6 млрд долараў.
Кампаніі-уладальнікі суднаў з краін Еўрасаюза і з ЗША прадавалі іх у Індыю, Ганконг, В'етнам і іншыя краіны, якія не далучыліся да санкцый супраць Расіі. Схему з канчатковым атрымальнікам у выглядзе Расіі раскрылі журналісты кансорцыўма еўрапейскіх СМІ пад кіраўніцтвам выдання Follow the Money.
Судны ценявога флоту Расія выкарыстоўвае для абыходу санкцый, накладзеных ЕЗ, ЗША, Японіяй і іншымі краінамі, з-за злачыннай вайны развязанай Масквой супраць Украіны. Паводле звестак следчых журналістаў, у ім налічваецца каля 600 суднаў, якія забяспечваюць 70% расійскага нафтавага экспарту.
Самая вялікая колькасць суднаў Расія ўскосна атрымала ад кампаній у Грэцыі (127 танкераў), Вялікабрытаніі (22) і Германіі (11). У ценявым флоце апынуліся танкеры з 21 з 35 краін, якія ўвялі санкцыі супраць нафтавага экспарту з РФ.
iar/эж