Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны да еўрапейцаў: Ці гатовы, што Расія пачне аперацыю супраць вас пад чужым сцягам

15.02.2025 16:06
Уладзімір Зяленскі, выступаючы на ​​асноўнай сесіі Мюнхэнскай канферэнцыі, таксама прапанаваў стварыць геапалітычную мяжу паміж міжнародным правам і вайной, якая павінна прайсці па ўсходніх межах Украіны, Беларусі, краінаў Балтыі і Фінляндыі.
           , 15  2025 .
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступае на ​​асноўнай сесіі Мюнхэнскай канферэнцыі па бяспецы, 15 лютага 2025 г. PAP/EPA/RONALD WITTEK

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы на  Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы шмат гаварыў пра Беларусь, нагадаўшы, сярод іншага, што там размешчана расійская ядзерная зброя і адтуль здзяйсняецца гібрыдная атака на межы ЕС, у тым ліку, на Польшчу. 

«Мы павінны ўсвядоміць, што Беларусь стала расійскай правінцыяй. І задаць пытанне, што нам з гэтым рабіць, што мы можам зрабіць да наступнага магчымага нападу, да уварвання», — заклікаў украінскі лідар:

— А калі ў наступны раз гэта не мігранты? Што, калі гэта расійскія або паўночнакарэйскія вайскоўцы? Паўночнакарэйскія вайскоўцы не слабыя, яны вучацца весці сучасную вайну. Што з вашымі войскамі, ці гатовыя яны да гэтага? Што, калі Расія пачне аперацыю пад фальшывым сцягам або без апазнавальных знакаў, як у выпадку нападу з Беларусі або акупацыі Крыма ў 2014 годзе? Як хутка адрэагуюць саюзнікі?

Уладзімір Зяленскі, выступаючы на ​​асноўнай сесіі Мюнхэнскай канферэнцыі, таксама прапанаваў стварыць геапалітычную мяжу паміж міжнародным правам і вайной, якая павінна прайсці па ўсходніх межах Украіны, Беларусі, краінаў Балтыі і Фінляндыі.

iar/эж