Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон склікае другую сустрэчу лідараў Еўрапейскага Саюза і Канады ў Парыжы, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцы ў МЗС Францыі.
Тэма абмеркавання застанецца ранейшай - выпрацоўка кансалідаваных дзеянняў на фоне актыўнага прасоўвання мірных перамоваў з боку прэзідэнта Злучаных Штатаў Дональда Трампа. На гэты раз, у адрозненне ад першай сустрэчы, таксама будуць запрошаныя Нарвегія, Канада, краіны Балтыі, Чэхія, Грэцыя, Фінляндыя, Румынія, Швецыя і Бельгія.
Першая ініцыяваная прэзідэнтам Францыі сустрэча прайшла ў Парыжы 17 лютага. У тых перамовах бралі ўдзел лідары Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Даніі, Польшчы, Нідэрландаў, а таксама кіраўнікі НАТА і ЕС.
Пры гэтым мінулым разам, як паведамляе газета Le Monde, Чэхія, Румынія і Славенія былі незадаволеныя тым, што іх не запрасілі на экстранны саміт эўрапейскіх лідэраў у Парыжы.
У мінулыя выходныя Макрон ініцыяваў правядзенне тэрміновага саміту Еўрапейскага Саюза па пытаннях бяспекі. Сустрэча прайшла ў панядзелак у Парыжы - адразу пасля Мюнхенскай канферэнцыі, на якой віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Вэнс даў зразумець, што лідарам ЕС варта засяродзіцца на ўласных праблемах, а шлях да ўрэгулявання ва Украіне знойдзе Вашынгтон.
вс