Беларуская Служба

Трамп заявіў, што не паедзе ў Маскву 9 траўня — «No, I'm not»

22.02.2025 06:31
Раней паведамлялася, што Трамп наведае Расію з нагоды Дня Перамогі.
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. EPA/FRANCIS CHUNG / POO / PAP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што не паедзе ў Маскву на святкаванні Дня Перамогі 9 мая, пра гэта паведаміў карэспандэнт France24 з Белага дома ЗША Фрэйзер Джэксан.

«Некаторыя французскія СМІ паведамлялі, што Дональд Трамп далучыцца да Уладзіміра Пуціна ў Маскве на цырымоніі памяці Другой сусветнай вайны 9 мая, але прэзідэнт ЗША адхіліў гэтую ідэю.

На пытанне, ці едзе ён у Маскву, ён адказаў: «Не, не едзе» («No, I'm not»), — напісаў Джэксан.

Раней французскае выданне Le Point пісала, што Трамп наведае Расію з нагоды Дня Перамогі.

Да гэтага адзіным амерыканскім прэзідэнтам, які наведаў Расію на святкаванні 9 траўня, быў Джордж Буш у 2005 годзе.

вх