Рабкоў паведаміў, што бакі дамовіліся аб правядзенні новага раунда кансультацый для вырашэння «шэрагу раздражняльных пытанняў». Ён дадаў, што перамовы з ЗША тычацца Украіны і двухбаковых пытанняў, і не выключана, што прадстаўнікі ЗША і Расіі будуць падымаць сітуацыю на Блізкім Усходзе.
«Дыялог аб стратэгічнай стабільнасці і кантролі над узбраеннямі стане магчымым тады, калі мы ўбачым бачныя змены да лепшага ў амерыканскай палітыцы», — сказаў дыпламат.
Рабкоў паведаміў, што расийска-амерыканская сустрэча пройдзе ў трэцяй краіне, але не ўдакладніў, дзе.
18 лютага ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе адбылася першая з пачатку вайны ва Украіне сустрэча дэлегацый высокага ўзроўню ЗША і Расіі. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 12 лютага заявіў, што чакае сустрэчы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным, верагодна, у Саудаўскай Аравіі, але не ўдакладніў, калі яна адбудзецца.
PAP/вх