Беларуская Служба

Бачанне амерыканскай адміністрацыі адносна будучыні НАТА адрозніваецца ад расійскага - эксперт

09.03.2025 14:18
Крэмль спрабуе пераканаць новую адміністрацыю Белага дому, што калі б Амерыка не пашырыла НАТА на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, то ў адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам быў бы мір.
-
Штаб-кватэра НАТА фота: Drop of Light/Shutterstock

Пытанне пашырэння НАТА з'яўляецца адной з галоўных тэм, на якіх акцэнтуе цяпер увагу расійская прапаганда, паведамляе ўкраінскі Цэнтр барацьбы з дэзынфармацыяй. Расійскія СМІ цяпер распаўсюджваюць наратыў, што рашэнне Польшчы, Чэхіі і Венгрыі далучыцца да Паўночнаатлантычнага альянсу ў 1999 годзе было памылкай.

Кіраўнік Цэнтру барацьбы з дэзынфармацыяй Андрэй Каваленка кажа, што Крэмль спрабуе пераканаць новую адміністрацыю Белага дому, што калі б Амерыка не пашырыла НАТА на краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, то ў адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам быў бы мір.

- Расія бачыць гэта так: калі адміністрацыя Трампа палічыць гэта памылкай, дык НАТА будзе вымушана выйсці з краін Балтыі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі і гэтак далей. Але бачанне цяперашняй адміністрацыі Белага дома, аднак, іншае. Гаворка ідзе не аб поўным выхадзе НАТА, а тэарэтычна аб вывадзе амерыканскіх войскаў з некаторых краін і магчымым прыпыненні далейшага пашырэння НАТА на ўсход.

Аб тым, што ЗША павінны выйсці з Паўночнаатлантычнага альянсу, нядаўна заявіў адзін з бліжэйшых дарадцаў Дональда Трампа Ілон Маск.

12 сакавіка споўніцца 26 гадоў членства Польшчы ў НАТА.

IAR/нг