Беларуская Служба

Сотні тысяч мігрантаў, якія легальна прыехалі ў ЗША, у выніку рашэння Трампа павінны пакінуць краіну

24.03.2025 08:32
Дональд Трамп ануляваў дазволы на часовае пражыванне больш чым 500 тысячам імігрантаў.
Дональд Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Усе ўехалі ў ЗША легальна і не парушалі іміграцыйнага заканадаўства. Без сапраўдных дакументаў іх хутка дэпартуюць. Гэта апошні крок прэзідэнта ЗША па праблеме нелегальнай міграцыі.

Адміністрацыя Трампа анулюе часовы легальны статус у ЗША для больш чым 500 тысяч імігрантаў. Яны легальна ўехалі ў Злучаныя Штаты ў адпаведнасці з палітыкай прэзідэнта Джо Байдэна, паведамляе Bloomberg у нядзелю.

Плануецца, што 35-старонкавае паведамленне па справе будзе афіцыйна апублікавана ў Федэральным рэестры 25 сакавіка. Паводле звестак Міністэрства нацыянальнай бяспекі (DHS), прыкладна 532 тысячы чалавек былі дапушчаныя ў ЗША па праграме папярэдняй адміністрацыі. Незразумела, колькі з іх яшчэ маюць такі прававы статус. Людзі, якія не маюць права заставацца ў Амерыцы, павінны будуць пакінуць краіну або ім будзе пагражаць дэпартацыя пад канец красавіка.

Адміністрацыя ўжо адмовіла ў падаўжэнні часовага т.зв статусу абароны для сотняў тысяч венесуэльцаў і гаіцян у Злучаных Штатах.

ав