Беларуская Служба

Міністр абароны ФРГ: Расія не зацікаўленая мірам

28.03.2025 13:13
Барыс Пісторыус упершыню не выключыў удзел нямецкіх войск у міратворчай місіі ва Украіне.
Міністр абароны Германіі Барыс ПісторыусEPA/FILIP SINGER Dostawca: PAP/EPA.

Барыс Пісторыус — міністр абароны ва ўрадзе Олафа Шольца. Не выключана, што ён застанецца ўзначальваць міністэрства і ў новым урадзе, бо з'яўляецца адным з самых папулярных палітыкаў і прадстаўляе канвергентную з хрысціянскімі дэмакратамі палітыку ў пытанні абароны. Таму тое, што кажа палітык СДПГ, вельмі важна. А Барыс Пісторыус на пытанне ў Берліне аб удзеле нямецкіх вайскоўцаў у міратворчай місіі не сказаў рашучага «не».

Міністр ацаніў, што сітуацыя дайшла да таго, што пра адпраўку нямецкай арміі яшчэ не варта гаварыць, бо фактары, ад якіх залежыць такое рашэнне, хутка мяняюцца. Пісторыус пералічыў ключавыя пытанні: які будзе мандат, якія краіны будуць удзельнічаць у місіі, якая менавіта будзе мэта місіі і што на гэта скажа Расія.

Аднак, па словах Пісторыуса, Крэмль не зацікаўлены ў міры і не робіць ніякіх жэстаў, якія маглі б сведчыць нават пра жаданне спыніць агонь. Таму, як прапанаваў член урада, Еўропа павінна ўзброіцца, выступіць з адзінай пазіцыяй і не паддавацца на фальшывыя дзеянні Расіі.

ПР/юл