Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго адміністрацыя ўхваліць рэкордны абаронны бюджэт на суму амаль 1 трыльён долараў.
«Мы таксама па сутнасці зацвердзілі бюджэт у памеры каля трыльёна долараў», — сказаў Трамп пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху вечарам у панядзелак, 7 красавіка, адзначыўшы, што гэты бюджэт стане «самым вялікім, калі-небудзь выдзеленым арміі».
«Ніхто не бачыў нічога падобнага. Мы павінны пабудаваць нашу армію, і мы вельмі эканомім, але армія — гэта тое, што мы павінны будаваць. Мы павінны быць моцнымі, таму што цяпер ёсць шмат дрэнных сіл навокал», - сказаў амерыканскі лідар.
Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт пасля сустрэчы Трампа з Нетаньяху напісаў у сваім акаўнце ў сацсетцы X: «Дзякуй, спадар прэзідэнт! Хутка: першы трыльён долараў абароннага бюджэту. Прэзідэнт Трамп аднаўляе нашы ўзброеныя сілы — і хутка».
Нагадаем, галоўнай пагрозай у Вашынгтоне лічыцца Кітай, а стрымліванне Расіі прапануецца пакінуць у асноўным еўрапейскім саюзнікам.
dw/эж