Беларуская Служба

Папа Францішак пакінуў падрабязныя інструкцыі па сваім пахаванні

22.04.2025 07:35
Пахаванне Папы рымскага, верагодна, адбудзецца ў пятніцу або суботу.
    21  2025
Папа Францішак памёр раніцай 21 красавіка 2025 годаPAP/EPA/ETTORE FERRARI

Сёння падчас першай Генеральнай Кангрэгацый кардыналаў можа быць вызначана дата пахавання Папы Францішка. Гэта, верагодна, можа адбыцца ў пятніцу або суботу.

У сераду труну з целам Папы перанясуць у Базіліку Святога Пятра, дзе вернікі змогуць ушанаваць памерлага на працягу некалькіх дзён.



Таксама было апублікаванае завяшчанне Папы з 29 чэрвеня 2022 года, якое ўключае падрабязнасці аб яго пахаванні. Папа Францішак напісаў, што ахвяруе свае пакуты, якія ён перажыў у апошні перыяд жыцця, дзеля міру і братэрства народаў.

Ён прасіў быць пахаваным у зямлі, а яго магіла павінна знаходзіцца побач з капліцай Паўлінаў базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, дзе знаходзіцца ікона Марыі Salus Populi Romani,(«Выратаванне народа Рымскага») якая акружае рымскі народ мацярынскай апекай.

Папа таксама папрасіў, каб на яго магіле быў змешчаны толькі лацінскі надпіс: «Franciscus».



Нагадваем, Папа Францішак памёр раніцай 21 красавіка 2025 года, у Доме Святой Марты ў Ватыкане. Ён быў першым пантыфікам з Лацінскай Амерыкі і першым езуітам на Пасадзе святога Пятра. 13 сакавіка 2013 года яго абралі Папам — ён стаў 266-м наступнікам святога Пятра.

IAR/аз

Памёр Папа рымскі Францішак. Яму было 88 гадоў

21.04.2025 10:23
У апошнія месяцы жыцця Францішак меў сур’ёзныя праблемы са здароўем. 

Ксёндз згадвае пра апошнія словы памерлага Папы Рымскага Францішка

21.04.2025 12:13
Можна назваць іх запаветам Францішка перад смерцю.

Прэзідэнт Аргенціны абвясціў сямідзённую жалобу ў сувязі са смерцю Папы Францішка

21.04.2025 15:36
Хаўер Мілей «глыбока шкадуе з нагоды смерці першага аргенцінскага лідара Каталіцкай царквы, нягледзячы на ​​іх рознагалоссі».