Ад сённяшняга дня да пятніцы вернікі могуць развітвацца з памерлым Папам у базіліцы святога Пятра. Там выстаўлена труна з целам Францішка.
У дзевяць раніцы пачаўся рытуал пераносу труны з капліцы Святой Марты, дзе жыў Папа, у Ватыканскую базіліку.
Адкрытая труна з целам Папы выстаўлена ля алтара споведзі пад балдахінам Берніні. Вернікі змогуць увайсці ў базіліку сёння з 11.00 да 24.00. У пятніцу храм будзе зачынены ў 19.00. Будуць уведзеныя надзвычайныя меры бяспекі. Тым, хто хоча развітацца з пантыфікам, неабходна лічыцца з вялікімі чэргамі і дэталёвымі даглядамі.
Калегія кардыналаў учора вырашыла, што пахавальная імша на пляцы св. Пятра адбудзецца ў суботу ў 10.00.
ав