На базе ў Каліфорніі адбыўся пуск ракеты з радыёлакацыйным спадарожнікам для Польскай арміі. Такім чынам пачаўся наступны этап рэалізацыі праграмы MikroSAR і будаўніцтва сузор'я POLSARIS, мэтай якога з'яўляецца забеспячэнне Польшчы незалежнымі магчымасцямі назірання за Зямлёй. Тэхналогія SAR дазволіць весці маніторынг таксама ноччу ды ў пахмурнае надвор'е.
Як адзначыў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Кaсіняк-Каміш, сістэма значна павялічыць доступ да ключавых дадзеных у сітуацыях, якія патрабуюць неадкладнага рэагавання. Новыя рашэнні прызначаны для падтрымкі дзеянняў аператыўных сіл і ўмацавання ўсёй сістэмы нацыянальнай бяспекі, у тым ліку шляхам маніторынгу крытычна важнай інфраструктуры і аналізу перамяшчэння войскаў.
— Ракета-носьбіт, якая нясе наш чацвёрты ваенны спадарожнік у праграме MikroSAR, была запушчана з касмічнай базы Вандэнберг у Каліфорніі ў рамках місіі CAS500-2! Мы ўмацоўваем нашы разведвальныя магчымасці незалежна ад часу сутак і ўмоў надвор'я. Дзякуй кампаніі Iceye_global за выдатную працу. Усе выпрабаванні прайшлі паспяхова, таму кампанія хутка перадасць сістэму ў поўную эксплуатацыю. Да сустрэчы 15 мая..., — напісаў Кaсіняк-Камыш на X.
IAR/нг