Беларуская Служба

Палякі абраныя на важныя пасады ў Еўрапарламенце

10.07.2019 17:28
Януш Левандоўскі быў абраны нa пасаду першaгa намесніка старшыні Бюджэтнага камітэта ЕП.
 .
Сцяг ЕС.Photo:OpenClipart-Vectors/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ружа Тун (Róża Thun) абрана трэцім віцэ-старшынёй Камісіі па ўнутраным рынку і абароне спажыўцоў у Еўрапейскім парламенце. Яна была кандыдатам найбольшай фракцыі – цэнтра-правых сілаў, да якой належаць таксама дэпутаты апазіцыйнай польскай партыі „Грамадзянская платформа”.

Здзіслаў Краснадэмбскі (Zdzisław Krasnodębski) быў абраны першым віцэ-старшынёй Камітэта па справах прамысловасці і энергетыкі Еўрапейскага парламента. На гэтую пасаду яго вылучыла група кансерватараў, да якой належаць еўрадэпутаты ад польскай кіроўнай партыі „Права і справядлівасць”.

У сваю чаргу першым намеснікам старшыні Бюджэтнага камітэта Еўрапейскага парламента быў абраны Януш Левандоўскі (Janusz Lewandowski). На гэтую пасаду ён быў вылучаны хрысціянскімі дэмакратамі, да якіх належаць таксама еўрадэпутаты ад польскай „Грамадзянскай платформы”.

аз