Беларуская Служба

Літва пратэстуе супраць расійскіх святкаванняў вызвалення Вільні і Коўна Чырвонай арміяй

11.07.2019 14:07
Літоўскае МЗС перадало амбасадзе Расіі ў Вільні ноту ў гэтай справе.
Вежа з літоўскім сцягам на Замкавай гары ў Вільніjackmac34/pixabay.com/CC0


У Маскве ў сувязі з 75-годдзем вызвалення расійскіх і ўсходнееўрапейскіх гарадоў з гітлераўскай акупацыі запланаваныя паказы феерверкаў і артылерыйскія сальвы гонару.

З красавіка гэтага году да траўня будучага запланаваныя агулам 17 такіх падзей. У бліжэйшую суботу такія ўрачыстасці запланаваныя з нагоды вызвалення Вільні, а 1 жніўня – Коўна.

Літоўскае МЗС востра раскрытыкавала такія захады расіян. У ноце міністэрства напісана, што гэта цынічны крок і правакацыя, асабліва ў абліччы набліжэння гадавіны падпісання Пакта Рыбентроп-Молатаў, які прычыніўся да выбуху Другой сусветнай вайны і акупацыі Літвы – зазначае МЗС.

Ведамства піша, што нягледзячы на тое, што перамога над нацызмам была для Літвы вельмі важная, то завяршэнне вайны не прынесла краіне свабоды. «Распачалася новая акупацыя, якая працягвалася амаль паўстагоддзя», – напісана.

Падобную заяву ўчора апублікавала эстонскае міністэрства замежных спраў. У МЗС Эстоніі ў гэтай справе быў выкліканы прадстаўнік расейскай амбасады ў Таліне.

ав