Беларуская Служба

Адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы

12.07.2019 16:21
Цырымонія перадачы ўлады Даляй Грыбаўскайтэ адбылася пасля 14.00 у Прэзідэнцкім палацы ў Вільні.
Гітанас Науседа Аўтар: Gitanas Nauseda by Augustas Didzgalvis.jpg:Augustas Didžgalvisderivative work: Homo ergaster (talk) - Gitanas Nauseda by Augustas Didzgalvis.jpg, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=80333358

Сёння адбылася інаўгурацыя новага прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Новы кіраўнік дзяржавы ў сваёй першай прамове абвясціў пра працяг знешняй палітыкі краіны.

Прэзідэнт Гітанас Науседа звярнуў увагу на няроўнасць у літоўскім грамадстве і адсутнасць пачуцця справядлівасці. Паводле яго, гэта адны з асноўных прычын эміграцыі літоўцаў. Новы лідар таксама назваў найважнейшыя мэты знешняй палітыкі краіны.

„Нашыя стратэгічныя мэты застаюцца нязменнымі: гэта паглыбленне еўраатлантычнай інтэграцыі, цесныя адносіны з Еўрасаюзам і ЗША. Нам трэба таксама развіваць двухбаковыя адносіны з суседнімі краінамі - Польшчай, Латвіяй і Эстоніяй, каб імкнуцца да энергетычнай незалежнасці і абараняць нашы інтарэсы ў супольнасці і ў НАТО”, - заявіў прэзідэнт Гітанас Науседа.

Пасля інаўгурацыі ў Сейме новы літоўскі лідар прыняў удзел у ваенным парадзе, а таксама імшы ў Віленскім саборы.

Цырымонія перадачы ўлады Даляй Грыбаўскайтэ адбылася пасля 14.00 у Прэзідэнцкім палацы ў Вільні.

аз