Начальнік упраўлення нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Карэі Чон ы Ён выказаў пратэст свайму расійскаму візаві ў сувязі з магчымым парушэннем расійскім ваенным самалётам паветранай прасторы краіны.
Паводле дадзеных Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі, у аўторак, 23 ліпеня, тры расійскія ваенныя самалёты з'явіліся ў карэйскай апазнавальнай зоне СПА. Карэйскія знішчальнікі суправаджалі адзін з расійскіх самалётаў, які двойчы заходзіў у паветраную прастору краіны, паўднёвакарэйскія знішчальнікі адкрылі папераджальныя агонь, у бок расійскай машыны было выпушчана некалькі соцень стрэлаў.
Адметным з’яўляецца той факт, што супраць дзеянняў Паўднёвай Карэі выступіў з пратэстам урад Японіі. Выспы Токта – гэта прадметам тэрытарыяльных спрэчак паміж Рэспублікай Карэяй і Японіяй.
У той самы час паветраную прастору Карэі парушылі два бамбардзіроўшчыкі КНР.
IAR/эж