Беларуская Служба

У ААН прэзідэнт Бразіліі абвінаваціў СМІ ў хлусні на тэму пажару ў Амазоніі

25.09.2019 17:11
Паводле яго, не праўдай з’яўляюцца сцвярджэнні аб тым, што Амазонская пушча з’яўляецца часткай сусветнай спадчыны і што гэта лёгкія планеты.
ААН PAP/EPA/JUSTIN LANE

Падчас Генеральнай асамблеі ААН прэзідэнт Бразіліі Жаір Бальсанару абвінаваціў СМІ ў хлусні на тэму пажару ў Амазоніі, а прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган ацаніў, што доступ дзяржаваў да атамнай зброі павінен быць ці паўсюдным, ці забароненым.

Прэзідэнт Бразіліі адхіліў крытыку ў адрас свайго ўраду. «Амазонія ні спусташаецца, ні знішчаецца агнём. Трапічныя лясы, як і раней, амаль непашкоджаныя», – гаварыў Бальсанару. Паводле яго, не праўдай з’яўляюцца сцвярджэнні аб тым, што Амазонская пушча з’яўляецца часткай сусветнай спадчыны і што гэта лёгкія планеты.

У сваю чаргу прэзідэнт Турцыі закрануў тэму ядзернай зброі, якая, паводле яго, павінна ці быць дазволеная для ўсіх, ці быць цалкам забароненая. Цяперашняя «няроўнасць» у доступе да гэтай зброі падважае сістэму сусветнай раўнавагі.

Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў павялічыць дапамогу сірыйскім уцекачам, якія ўцяклі ў яго краіну ад вайны ў Сірыі. Эрдаган заклікаў закончыць вайну ў Сірыі і тэрмінова стварыць на поўначы гэтай краіны кантраляваную Турцыяй зону бясьпекі, у якую можна было б перасяліць 3 млн уцекачоў.

ав