У штаб-кватэры ААН адбылася дыскусія, прысвечаная 30-годдзю, прынятай па ініцыятыве Польшчы Канвенцыі аб правах дзіцяці. Прэзідэнт Анджэй Дуда, які ўдзельнічаў у сустрэчы, заклікаў актывізаваць намаганні з мэтай дапамогі дзецям у раёнах, пацярпелых ад узброеных канфліктаў.
У сваім выступленні прэзідэнт Польшчы спаслаўся на постаць Януша Корчака - польскага настаўніка яўрэйскага паходжання. Корчак быў вялікім прыхільнікам дзеянняў па правах дзяцей. Падчас вайны ён кіраваў Домам для сірот у Варшаве, таксама тады, калі ўстанова была пераведзена ў гета.
Паводле прэзідэнта, польскую цікавасць да лёсу дзяцей ініцыяваў тэкст Януша Корчака „Права дзіцяці на пашану”.
„Сёння мы не можам казаць пра Канвенцыю, не ўспамінаючы пра жыццё і дзейнасць Януша Корчака. Гэта ён быў бацькам ідэі, што дзеці не толькі маюць правы, але, што гэтыя правы трэба выконваць”, - сказаў Анджэй Дуда.
У сваю чаргу, генсакратар ААН Антоніу Гутэрыш адзначыў, што, хоць дзякуючы канвенцыі многае змянілася на лепшае, перад сусветнымі лідарамі яшчэ вялікая праца ў гэтай галіне. Ён дадаў, што мільёны дзяцей пакутуюць ад голаду, хвароб альбо жывуць у страху. Іншыя пакутуюць з-за свайго веравызнання, паходжання альбо інваліднасці.
аз