Чарговая акцыя пратэсту ў абарону дэмакратыі ў Ганконгу ў нядзелю 29 верасня вылілася ў сутыкненні з паліцыяй. Пратэсты, што пачаліся ў суботу, праходзяць за два дні да 70-гадовага юбілею праўлення камуністаў у Кітаі.
Пратэстоўцы скандуюць антыкітайскія лозунгі і патрабуюць выканаць усе пяць асноўных умоў спынення пратэстаў – у тым ліку зняццё ўсіх абвінавачванняў з затрыманых раней пратэстуючых.
Удзельнікі акцыі паспрабавалі перакрыць рух на некаторых дарогах у цэнтры гораду, яны збудавалі на вуліцах барыкады з калысак і вулічных бакаў для смецця.
Паліцыя паспрабавала разагнаць пратэст, але ў адказ у іх паляцелі цэгла і бутэлькі з запальнай сумессю. У адказ паліцыя ўжыла слезацечны газ, вадамёты і гумовыя кулі. Удзельнікі акцыі паспрабавалі выкарыстоўваць парасоны для абароны.
Удзельнікі пратэстнага руху разглядаюць акцыю перад Днём утварэння КНР, які святкуецца штогод 1 кастрычніка, як магчымасць яшчэ раз гучна заявіць аб сваім абурэнні з нагоды росту ўплыву Пекіна на жыццё і палітыку ў Ганконгу.
паводле bbc.com/эж