Беларуская Служба

29 верасня адзначаецца Міжнародны дзень глухіх

29.09.2019 15:11
У Польшчы сур’ёзныя праблемы са слыхам маюць 900 тысяч чалавек, з іх 40 тысяч наагул не чуюць нічога.
Ілюстраційне фотоpxhere.com, CC0 Public Domain

Па ўсім свеце налічваецца больш за 70 мільёнаў глухіх людзей. У Польшчы сур’ёзныя праблемы са слыхам маюць 900 тысяч чалавек, з іх 40 тысяч наагул не чуюць нічога. Штогод у апошнюю нядзелю верасня адзначаецца Міжнародны дзень глухіх і мовы жэстаў.

Упаўнаважаны ўраду Польшчы па справах інвалідаў Кшыштаф Міхалькевіч падкрэсліў, што праблемы са слыхам сталі цывілізацыйнай хваробай.

-Сярод іншага гэта і заслуга нашай цывілізацыі. Аднак, цяпер, дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу з’яўляюцца ўсё лепшыя слыхавыя апараты; ёсць магчымасць ужыўлення адмысловых імплантантаў, якія дапамагаюць аднавіць слых.

Паводле спецыялістаў, да кепскага слыху або яго абсалютнай ўтраты, спрычыняцца не толькі шум. Нярэдка шкоду слыху наносяць запальныя і незапальныя хваробы, інфекцыі верхніх дыхальных шляхоў.

IAR/эж