Беларуская Служба

Інтэграцыя Заходніх Балканаў з ЭЗ - тэма другога дня саміту Вышаградскай групы

03.10.2019 12:11
Польшча з’яўляецца лідарам Берлінскага працэсу, мэтай якога з’яўляецца падтрымка Заходніх Балканаў на іх шляху да ЕЗ. 
Паседжанне Вышаградскай групы ў ЧэхііPAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Галоўнай тэмай другога дня саміту прэзідэнтаў Вышаградскай групы ў Чэхіі з’яўляецца інтэграцыя Заходніх Балканаў з Эўразвязам. У Ланскім замку пад Прагай да дыскусіі лідараў Польшчы, Чэхіі, Вугоршчыны і Славакіі далучацца прэзідэнты Славеніі і Сербіі.

Сербія разам з іншымі балканскімі краінамі з’яўляецца кандыдатам для далучэння да ЕЗ.
Кіраўнік канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі нагадаў, што Польшча з’яўляецца лідарам Берлінскага працэсу, мэтай якога з’яўляецца падтрымка Заходніх Балканаў на іх шляху да ЕЗ. Далучэнне новых краін магло б быць адказам на брэксіт:

- У сітуацыі, калі адна краіна выходзіць з ЕЗ, каб даказаць сэнс праекту аб’яднанай Еўропы, мы павінны быць адкрытымі, каб прымаць чарговыя краіны. Паказаць, што адна краіна прыняла рашэнне выйсці, але ў той жа момант іншыя краіны ўваходзяць, а таму ЕЗ жыве. Паказаць, што гэта надалей цікавы праект, які прыцягвае, а не адпіхвае.

Кшыштаф Шчэрскі звярнуў увагу, што гаворка ідзе не пра хуткія, але пра канкрэтныя даты. Паводле яго, гэта таксама важна з перспектывы бюджэту. Калі ў бюджэце ЕЗ не будуць запісаныя сродкі на пашырэнне, то гэта будзе кепскі сігнал.

ав