Урад Францыі вызначыў галоўныя напрамкі міграцыйнай палітыкі. Пра гэта заявілі прэм’ер французскага ўрада Эдуард Філіп і міністра замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыян, адкрываючы дэбаты на гэтую тэму на форуме Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Кіраўнік французскай дыпламатыі Жан-Іў Ле Дрыян звярнуў увагу на два напрамкі міграцыйнай палітыкі: агульная палітыка ўсіх краінаў Еўрапейскага Звязу і дапамогі тым краінам, адкуль ідзе плынь мігрантаў.
-Дапамога краінам у іх развіцці з’яўляецца абсалютна неабходнай для доўгатэрміновага і эфектыўнага пераадольвання прычынаў міграцыйнага крызісу. Тады ніхто не адважыцца пакінуць сваю краіну, сваю сям’ю, каб рызыкуючы жыццё пераплыць Міжземнае мора. Людзі, якія адважваюцца на такія адчайны крок, перакананыя, што дома ў іх не будзе аніякай будучыні. Мы абавязаны дапамагчы стварыць для перспектывы, у тым ліку эканамічныя перспектывы ў іх родных краінах.
Міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян дадаў, што міжнародная дапамога таксама павінна закрануць такія абшары, як: медыцына і адукацыя.
IAR/эж