Беларуская Служба

Азербайджан атрымаў новага прэм’ера

08.10.2019 14:25
«Абяцаю годна выконваць усе заданні, які мне паставіць прэзідэнт Азербайджана» – заявіў 63-гадовы Асадаў.
Baku, stolica Azerbejdżanu
Baku, stolica AzerbejdżanuShutterstock

Парламент гэтай закаўказскай рэспублікі у аўторак 8 кастрычніка адзінагалосна зацвердзіў кандыдатуру прэзідэнцкага дарадцы па эканамічных пытаннях Алі Асадава на пасаду прэм’ер-міністра. Напярэдадні прэм’ер Науруз Мамадаў падаў у адстаўку, пра гэта паведаміў старшыня парламенту Азербайджана Актай Асадаў.

Будучы прэм’ер Алі Асадаў пасля галасавання адразу падзякаваў прэзідэнту краіны Ільхаму Аліеву за ягоны давер. «Абяцаю годна выконваць усе заданні, які мне паставіць прэзідэнт Азербайджана» – заявіў 63-гадовы Асадаў.

Паводле паведамленняў азербайджанскіх СМІ, 72- гадовы Мамадаў, якія з вясны 2018 года быў прэм’ерам сышоў на пенсію. Паводле заканадаўства Алі Асадаў уступіць на пасаду кіраўніка ўраду Азербайджана пасля таго, як прэзідэнт краіны зацвердзіць адпаведны дэкрэт.

PAP/эж