Аўстралійская авіякампанія Qantas пабіла рэкорд самага доўгага палёту пасажырскага самалёта. Падарожжа з Нью-Ёрку ў Сіднэй самалёта Boeing 787-0 Dreamliner працягвалася 19 гадзін 16 хвілін.
Тэставы палёт быў накіраваны на вывучэнне ўздзеяння такога доўгага падарожжа на лётчыкаў, экіпаж і пасажыраў самалёта. На борце Boeing знаходзілася 49 чалавек – супрацоўнікі Qantas, лекары, навукоўцы і члены экіпажа. Падчас палёту былі праведзеныя тэсты самаадчування людзей на борце машыны. «Гэта важны момант для авіяцыі. Я спадзяюся, што гэта першая ластаўка рэгулярнай паслугі, якая паскорыць падарожжа людзей з аднаго боку зямнога шара ў іншы», – сказаў генеральны дырэктар Qantas Алан Джойс.
У наступным месяцы Qantas плануе выпрабаваць кругласутачны рэйс з Лондану ў Сіднэй. У снежні запланаваны яшчэ адзін рэйс з Нью-Ёрку ў Сіднэй. Пасля гэтых выпрабаванняў аўстралійскі перавозчык вырашыць, ці варта ўносіць у прапанову такія доўгія маршруты. Калі паслуга будзе запушчана, першыя рэйсы павінны быць уведзены ў 2022 ці 2023 годзе.
ІАР ПР/нг