Беларуская Служба

Пераслед хрысціян у свеце не слабее

25.10.2019 16:07
Мапа пераследу пашыраецца на новыя рэгіёны. Сёння амаль 300 млн хрысціян жывуць у краінах, дзе іх веру пераследуюць.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjnesspiehs3/pixabay.com/CC0

Нягледзячы на падпісаныя паразуменні камуністычны Кітай завастрае палітыку ў дачыненні да паслядоўнікаў Хрыста. Ісламскія тэрарысты, якія страцілі свае пазіцыі ў Сірыі і Іраку, мігруюць у іншыя краіны. Мапа пераследу пашыраецца на новыя рэгіёны. Сёння амаль 300 млн хрысціян жывуць у краінах, дзе іх веру пераследуюць.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў найноўшым рапарце папскага таварыства «Дапамога Касцёлу ў патрэбе». Рапарт ахоплівае тры апошнія гады, пачынаючы з 2017 году. Хрысціяне надалей застаюцца найбольш пераследаванай групай у свеце. Стратэгіі, якія павінны былі палепшыць іх сітуацыю, не прынеслі добрых вынікаў – падкрэслілі падчас прэзентацыі дакументу ў Рыме.

Заўважана, між іншым, што паляпшэнне дыпламатычных стасункаў з такімі краінамі як Кітай і Паўночная Карэя не паўплывалі на паляпшэнне сітуацыі хрысціянаў. Наадварот, у Кітаі ў апошнія гады назіраецца ўзмацненне рэпрэсій.
У сваю чаргу калі казаць пра пераслед з боку мусульманаў, то знішчэнне гэтак званай Ісламскай дзяржавы ў Іраку і Сірыі палепшыла сітуацыю мясцовых хрысціянаў, але выклікала таксама пашырэнне джыхаду на іншыя краіны. Мілітарная аперацыя ў Сірыі і Іраку. Хоць неабходная, аказалася недастатковай.

«Яна прывяла да міграцыі ісламскай ідэалогіі і саміх тэрарыстаў, – сказаў Ватыканскаму радыё дырэктар італьянскага аддзялення «Дапамогі Касцёлу ў патрэбе» Алесандра Мантэдура. – Яны пакінулі поле боя і знайшлі прытулак у іншых краінах – у Чорнай Афрыцы і паўднёвай Азіі. Ужо ў 2015 годзе там паявіліся спрыяльныя акалічнасці, як адкрыццё экстрэмальных школ карану ці адукацыйных лагераў для джыхадыстаў. Адбылося тое, што яшчэ да нядаўняга часу немагчыма было ўявіць. Такія краіны як Буркіна-Фасо ці Шры-Ланка сталі арэнай для пераследу хрысціянаў за іх веру».

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры