Беларуская Служба

Нямецкія фермеры пратэстуюць супраць кліматычнай палітыкі ўраду

14.11.2019 12:35
Раніцой у цэнтр Гамбургу з сямі бакоў рушыла прыблізна чатыры тысячы адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. 
Rolnik będzie mógł podjąć decyzję ws. składek na ubezpieczenie
Rolnik będzie mógł podjąć decyzję ws. składek na ubezpieczeniePixabay.com

У чацвер, 14 лістапада з раніцы фермеры праводзяць масавую акцыю пратэсту ў Гамбургу. На думку аграрыяў, пад прыкрыццём аховы клімату, урад знішчае фермерскія гаспадаркі.

Пратэстоўцы заблакавалі трактарамі ды іншай сельскага гаспадарчай тэхнікай галоўныя вуліцы Гамбургу. Менавіта там зараз праходзіць двухдзённая канферэнцыя па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і правілаў выкарыстання кліматычных нормаў у сельскай гаспадарцы. Паводле нямецкіх фермераў, жорсткая кліматычная і памылковая сельскагаспадарчая палітыка Еўрапейскага Звязу пагражае іх фермам і знішчае рэгіянальную вытворчасць прадуктаў харчавання.

Раніцой у цэнтр Гамбургу з сямі бакоў рушыла прыблізна чатыры тысячы адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі. Дарожнае злучэнне ў горадзе і ваколіцах цалкам заблакаванае, коркі на шашах і мясцовых дарогах дасягаюць некалькіх кіламетраў даўжыні.

Удзельнікі руху фермерскага пратэсту не збіраюцца спыняцца на гэтым. Папярэдняя акцыя сялянаў, якая адбывалася 22 кастрычніка, ахапіла ўсю Нямеччыну.          

IAR/эж