Два прафесійныя ўкраінскія шахматысты – Аляксандра Вярнігор і Станіслаў Багдановіч – былі знойдзеныя мёртвымі ў адной з маскоўскіх кватэр.
Прадстаўніца галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэту Расеі Юлія Іванова паведаміла ТАСС, што пасля ідэнтыфікацыі целаў высветлілася, што памерлыя – гэта мужчыны 1993 года нараджэння і дзяўчына 2001 года нараджэння.
Паводле яе слоў, у кватэры «ніякіх прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена». Зараз праводзіцца судова-медыцынская экспертыза.
Расійскія СМІ высветлілі таксама, што загінулыя – гэта прафесійны шахматысты. Паводле папярэдняй версіі, яны памерлі ад «весялушнага газу», на іх былі надзетыя пакеты.
Другі пацярпелы таксама ўкраінскі шахматыст – Станіслаў Багдановіч, 1993 года нараджэння. Ён быў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы па шахматах для хлопчыкаў да 12 гадоў, чэмпіёнам Украіны сярод юнакоў да 18 гадоў, а таксама чэмпіёнам Украіны па хуткіх шахматах.
юл