У Італіі сёння памерла 41 чалавек з заражаных каронавірусам. Усяго зафіксавана 148 смерцяў ад гэтай інфекцыі. За ўчорашні дзень выяўлена 590 новых заражэнняў. Больш за 350 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі.
Паводле падлікаў нямецкага Інстытуту Раберта Коха, у Германіі зарэгістравана на сёння 349 выпадкаў заражэння каронавірусам. За апошнія 24 гадзіны колькасць заражаных павялічылася больш чым на 150 чалавек.
Найбольш хворых у зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія – 175 чалавек, аднак мясцовыя ўлады сёння заявілі, што колькасць заражаных павялічылася да 230.
У Францыі была прадстаўлена афіцыйная статыстыка пацверджаных выпадкаў захворванняў на каронавірус. Выяўлена ўжо чатырыста дваццаць тры ўзбуджальнікі, на сто трыццаць восем больш выпадкаў, чым учора. Інфармацыю паведаміў галоўны інспектар аховы здароўя.
115 заражаных – такі вынік падаюць брытанскія ўлады. За ўчора было выяўлена 30 новых выпадкаў заражэння. Апроч таго ў Брытаніі першы хворы памёр ад каронавіруса. Медычныя службы паведамляюць, што гэта быў пажылы чалавек з праблемамі са здароўем.
ПР/юл