Метады барацьбы з эпідэміяй каранавіруса былі тэмай тэлеканферэнцыі кіраўнікоў краін Вышаградскай групы з удзелам нямецкай канцлер Ангелы Мэркель. У размове таксама ўдзельнічалі прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэм’еры Славакіі Ігар Матовіч, Чэхіі – Андрэй Бабіч і прэм’ер Вугоршчыны Віктар Орбан.
Падчас размовы ўсе палітыкі пагадзіліся часткова, у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі здымаць існуючыя абмежаванні і кантроль на межах. Гаворка таксама ішла пра французска-нямецкую прапанову фінансавай падтрымкі краінам, пацярпелым ад эпідэміі, у памеры 500 мільярдаў еўра. Берлін і Парыж хочуць, каб грошы паходзілі з фінансавых рынкаў, а іх выплата адбывалася б у наступныя гады з бюджэту ЕЗ.
Нямецкія СМІ пішуць, што Вышаградская група магла б падтрымаць такія прапановы пры ўмове, што гэта не зменшыла б фонду на структурную дапамогу ў рамках будучага бюджэту ЕЗ. Рашуча супраць нямецка-французскай прапановы выступаюць Аўстрыя, Нідэрланды, Данія і Швецыя.
ав