Беларуская Служба

Шэсць краінаў Еўропы асудзілі рэпрэсіі супраць крымскіх татараў

20.05.2020 13:57
76 гадоў таму савецкая ўлада дэпартавала 200 тысяч крымскіх татараў, яны былі высланы ў самыя аддаленыя куткі СССР.
Сцяг крымскіх татараўshutterstock.com

У панядзелак, 18 траўня, у 76 гадавіну дэпартацыі крымскататарскага народа кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч і міністры замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу, Грузіі – Давід Залкаліані, Літвы – Лінас Лінкявічус, Латвіі – Эдгар Рынкевічс і Украіны Дзмітрый Кулеба апублікавалі сумесную заяву.

Міністры замежных спраў асудзілі неаімперыялістычную палітыку Расійскай Федэрацыі.

«Невыпадкова Расія, якая ўслаўляе сталінскі таталітарны рэжым, працягвае сваю злачынную палітыку ў ХХІ стагоддзі ў часова акупаваным Крыме: забарона Меджліса крымскіх татараў, сістэмны прыгнёт, пераслед і парушэння правоў крымскіх татараў, якія выступалі супраць узброенага замаху Расіі на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», – гаворыцца ў заяве.

»Мы падкрэсліваем на непахіснасці тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і яе палітычную незалежнасць; мы асуджаем агрэсіўную палітыку Расіі ў дачыненні да Украіны і рэпрэсіі супраць крымскіх татараў», – напісалі ў супольнай заяве міністры замежных спраў.

«Гэта прымусіла тысячы крымскіх татараў – карэнны народ Крыма – пакідаць свае дамы і пераязджаць на тэрыторыю кантынентальнай Украіны», – гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 18 траўня ва Украіне ўшаноўвалі памяць ахвяраў генацыду крымскіх татараў. 76 гадоў таму савецкая ўлада дэпартавала 200 тысяч крымскіх татараў, яны былі высланы ў самыя аддаленыя куткі СССР.

PAP/эж