Беларуская Служба

Аўтамабільная група PSA адмаўляецца ад супрацоўнікаў з Польшчы

14.06.2020 16:17
Улады краіны і прафсаюзы заклікалі кіраўніцтва канцэрну працаўладкаваць айчынных супрацоўнікаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Пад уплывам ціску з боку французскага ўраду кіраўніцтва аўтамабільнай групы PSA адмаўляецца працаўладкаваць рабочых з Польшчы на сваіх заводах у краіне. PSA выпускае аўтамабілі Peugeot, Citroen, Opel, а таксама Vauxhall, якія прадаюцца на Брытанскіх выспах.

Кіраўніцтва канцэрна вырашыла, што рабочыя з польскага філіялу PSA у Глівіцах (Gliwice), які выпускае аўтамабілі Opel, усё ж не прыедуць дапамагчы французскім калегам на заводзе ў паўночнай Францыі.

Нагадваем, завод у Францыі, каб справіцца з заказамі, планаваў працаўладкаваць  паўтысячы рабочых з Польшчы і Гішпаніі.

Хоць падобныя рашэнні ў межах адной групы дазволеныя Еўрасаюзам, то ідэя не спадабалася прафсаюзам і ўраду Францыі. Улады краіны заклікалі кіраўніцтва групы працаўладкаваць айчынных супрацоўнікаў.

аз