Беларуская Служба

Хрысціянскія цэрквы заклікаюць да рэформы сусветных фінансаў

19.07.2020 09:12
Пандэмія Covid 19 пагрузіла свет у беспрэцэдэнтным крызісе.
Аўдыё
  • Хрысціянскія цэрквы заклікаюць да рэформы сусветных фінансаў
Інданезія PAP/EPA/BAGUS INDAHONO

Каб з гэтага выйсці, хрысціянскія касцёлы напісалі да групы G20 і заклікалі да рэформы міжнароднай фінансавай сістэмы, у тым ліку спісання запазычанасцяў. Сусветны банк падлічвае, што ў выніку пандэміі ад 71 да 100 мільёнаў людзей у цэлым свеце ў дадзены момант знаходзяцца пад пагрозай галечы. Паводле Сусветнай харчовай праграмы, да канца году 270 мільёнаў чалавек апынуцца ў сітуацыі сур’ёзнай харчовай небяспекі.

Сусветная рада касцёлаў (WCC), Сусветная супольнасць рэфарманых касцёлаў (WRK), Сусветная лютэранская федэрацыя (LWF) і Сусветная рада місіі (WMC) заклікаюць лідараў G20 да радыкальнай змены цяперашняй фінансавай сістэмы і збудавання справядлівага і трывалага гаспадарчага ажыўлення пасля эпідэміі Covid 19.

У супольным лісце чатырох хрысціянскіх цэркваў, якія прадстаўляюць каля 500 мільёнаў вернікаў ва ўсім свеце, выказваюць глыбокую занепакоенасць здароўем і эканамічнымі наступствамі пандэміі Covid 19, якая забівае людзей у цэлым свеце, але таксама пагражае жыццю мільёнаў людзей.

-Гэты момант дае нам беспрэцэдэнтную нагоду для аналізу цяперашняга сусветнага парадку, каб задумацца над новай сістэмай, якая магла б дапамагчы ў адбудове. Гаворка ідзе пра падтрымку здароўя, дабрабыту і салідарнасці супольнасцяў і планеты для будучых пакаленняў, – заклікаюць хрысціянскія касцёлы.

Паводле іх, перш за ўсё неабходна спісаць запазычанасці краін з нізкім сярэднім даходам, якія яшчэ перад эпідэміяй былі на крытычным узроўні. Гэта дазволіла б урадам выкарыстаць неабходныя сумы для эфектыўнага рэагавання ў часе пандэміі і гэтым самым падтрымліваць развіццё лакальных супольнасцяў.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры